Брэсцкая кацельная гаспадарка працягвае ўдзел у паэтычным флэшмобе ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» і марафону роднага слова #Пятнічны_верш_ад_ЖКГ

Сёння ў праекце ўдзельнічаюць супрацоўнікі прадпрыемства Марына ЛЯШКЕВІЧ і Марыя МІНЮК. Верш Людмілы Воранавай "Беларусам" выконваецца ў старажытным Бярэсце, дзе больш за тысячу гадоў таму, на берагах рэк Мухавец і Заходні Буг, нашы продкі будавалі горад.

#Пятнічны_верш_ад_ЖКГ

[youtube_advanced url="https://youtu.be/ZgpJekDmsVk"]